«Беларуская нацыянальная памяць» запрашае усіх беларусаў, якія знаходзяцца ў Варшаве, на дзень памяці продкаў - «Дзяды».
Аб гэтым сайту charter97.org паведамiлi арганiзатары мерапрыемства.
«У нядзелю, 2 лістапада, сустракаемся а 11 гадзіне на пляцоўцы перад уваходам у гандлёвы цэнтар Arkadia (al. Jana Pawła II 82). Наведаем магілы выбітных беларусаў, якія знайшлі спачын у Варшаве, запалім зьнічы», - гаворыцца ў паведамленні.
У акцыі прыме ўдзел Зянон Пазьняк, які распавядзе пра лёсы выбітных прадстаўнікоў нашага народу.
«Без мінулага няма будучыні! Чакаем вас», - кажуць арганізатары акцыі.