Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

16 сайтаў, дзе можна набыць беларускі падарунак

24.12.2014 общество
16 сайтаў, дзе можна набыць беларускі падарунак

Шукаеце, што падарыць на Каляды ці Новы год? Ці ў сябра хутка дзень народзінаў?

Рыхтуйце кашалёк, «Наша Ніва» сабрала спіс беларускіх інтэрнэт-крамаў, дзе можна знайсці безліч цікавых падарункаў!

Каб нікога не пакрыўдзіць, пойдзем у алфавітным парадку. Нешта прапусцілі? Напішыце аб гэтым у каментары!

artfolk.by

Тыя самыя «Славутыя майстры», што ў Траецкім прадмесці. Падарункі і сувеніры ручной работы беларускіх майстроў. Асартымент ад простага магніціка «Пагоня» да вырабаў з саломкі і аўтарскіх пано, карцін, лялек ці шахматных набораў.

belarusam.by

Падборка тавараў на беларускай мове. Альбомы для малявання, магніты на халадзільнік ды цёплыя швэдары з арнаментам ці «Пагоняй».

ethno.shop.by

Сапраўдныя мужчынскія і жаночыя народныя строі, вышыванкі, паясы, дзіцячае адзенне, аксэсуары, а таксама сучаснае адзенне. Чулі пра этна-вушанку?

honar.by

Насамрэч, паўнавартаснага сайту па гэтым адрасе пакуль няма – ён у распрацоўцы і ўтрымлівае толькі адну старонку са спасылкамі на Facebook і УКантакце. Затое ў тых суполках можна падабраць многа цікавага адзення ад брэнду, які паспеў нават паўдзельнічаць у Belarusian Fashion Week.

imbryk.by

Дыскі з беларускамоўнай музыкай, фільмамі, аўдыёкнігамі, кнігі, паштоўкі, настольныя гульні, сувеніры… Драўляны пазл з герба «Пагоня» бачылі?

karali.by

Мыла. Тут прадаюць мыла. Але не такое, якім вы звычайна мыеце рукі. Усе прадукты Karali робяцца невялікімі партыямі ўручную з адмыслова падабраных матэрыялаў. Выходзіць духмяна і па-шляхетнаму. Дарэчы, у асартыменце ёсць і арыгінальныя калекцыі парцаляны.

knihi.by

Асноўны напрамак дзейнасці knihi.by – продаж кніг па-беларуску, і іх спіс немалы. А ў дадатак да кніг можна падабраць паштоўку, магніцік ці музычны дыск.

kramakubik.by

Крама-клуб «Кубік» спецыялізуецца на настольных гульнях і галаваломках. У яе асартыменце на момант публікацыі былі і тры беларускія «настолкі»: «Паўстанцы», «Разам!» і «1514». Акрамя таго, там можна знайсці і папяровыя мадэлі хіба не ўсіх беларускіх замкаў.

lstr.by

LSTR – брэнд стылёвага моладзевага адзення-streetwear. Тут прадаюцца кашулі, цішоткі, світшоты, худзі, шапкі ды рамяні з арыгінальнымі ды часам правакацыйнымі малюнкамі. І так, яшчэ і дызайнерскія чахлы для смартфонаў. Дарэчы, прыглядзіцеся да фотамадэляў у іх каталогу, мо пабачыце знаёмыя твары!

prastora.by

«Мары з дастаўкай», – такі слоган сабе абрала крама. Найшырэйшы выбар нацыянальных падарункаў ды сувеніраў. Кнігі, музыка, відэа, адзенне, аксэсуары, нататнікі і паштоўкі… Гарбата! Не хочаце гарбаты ў нацыянальным аздабленні?

ragna.by

Усе народныя рамёствы, што вы згадаеце, хутчэй за ўсё будуць прадстаўленыя ў гэтай краме. Свечкі, выцінанка, валянне, кераміка… Заадно і кнігі, дыскі і адзенне з аксэсуарамі.

ruzabel.blogspot.com

«Падарункi з беларускай душой» ад дызайнера Вольгі Ружы. Дызайнерскія вырабы ручной работы, сувеніры і інтэр’ерныя лялькі са старадаўнімі беларускімі імёнамі і добрым сэрцам.

sendme.by

Мноства арыгінальных паштовак па-беларуску з дастаўкай па ўсім свеце. На любое свята і проста без нагоды, у суседні пад’езд ці на суседні кантынент.

skarbnica.by

Уся прадукцыя УП «Скарбніца», ад вышыванак і цэлых строяў да невялічкіх сувеніраў ці саломкі, штораў ды абрусаў.

symbal.by

Адзенне і фенечкі, вышымайкі для дзяцей і дарослых, сувеніры і посуд, сцягі і налепкі – усё, што можа несці нацыянальную сімволіку.

vokladki.by

Вокладкі на ўсё, на што яны толькі могуць спатрэбіцца. Пашпарт, правы, залікоўка, пасведчанне аб нараджэнні… Усё з арыгінальнымі малюнкамі нацыянальнай тэматыкі, а таксама нанясенне ўласнага малюнка на замову.

Ведаеце іншую цікавую анлайн-краму з таварамі нацыянальнай тэматыкі? Напішыце аб гэтым у каментары!



Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]