Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Дзе Максім Багдановіч навучыўся гаварыць па-беларуску?

22.06.2015 общество

Вядома, што Максім Багдановіч у Беларусі пражыў пяць першых гадоў жыцця і паўгады перад апошняй паездкай у Ялту, дзе памёр.

Паэт жыў і памёр на чужыне. Вядома, што беларускую мову ён вывучаў па кнігах і слоўніках. Але дзе Максім Багдановіч пачуў жывое беларускае слова?

Адбылося гэта ў вёсцы Вяззе, якая вядомая з 16 ст. як дзяржаўнае сяло Свіслацкай воласці Менскага павета Вялікага княства Літоўскага. З 1793г. у складзе Расейскай імперыі, з 1975г. у Ігуменскім павеце Менскай губерні, паведамляе «Радыё Рацыя».

У вёсцы Вяззе вясной-летам у 1895 годзе Марыя Багдановіч разам з дзецьмі (Вадзімам, Максімам, Львом) правяла некалькі месяцаў у гасцях у сваёй старэйшай сястры Стэфы і яе мужа Франца Секяржыцкага, які працаваў лясніком у мясцовага пана Дарагана. Жылі Секяржыцкія з трыма сынамі ў вялікім драўляным доме, мелі сваю гаспадарку.

У фондах Літаратурнм музеі Максіма Багдановіча ў Менску захоўваецца перапіска Адама і Марыі Багдановіч, якая вялася падчас гасцявання ў вёсцы Вяззе. Адам Багдановіч у гэты час знаходзіўся ў Гародні.

У сваіх лістах Марыя Багдановіч распавядае пра здароўе і паводзіны дзяцей, а таксама пра штодзённае жыццё ў вёсцы Вяззе. З гэтых лістоў вынікае, што менавіта ў вёсцы Вяззе Максім Багдановіч навучыўся гаварыць па-беларуску, пра гэта сведчыць ліст Марыі Багдановіч ад 29 мая 1895 года, дзе яна піша пра дзяцей: «Вот только плохо, что стали говорить по-белорусски и иногда такое словечко выпалят, что хоть сквозь землю провались».

Негатыўнае стаўленне да беларускай мовы ў лісце маці паэта, Марыі Багдановіч сведчыць пра агульную атмасферу ў тагачасным грамадстве і палітыку русіфікацыі, якая праводзілася ў Расейскай імперыі ў дачыненні да беларускай мовы.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]