Дырэктар «Радыё Рацыя», грамадскі дзеяч і адзін з лідэраў беларускай дыяспары ў Польшчы адзначае юбілей.
Яўген Вапа нарадзіўся ў 1965 годзе ў вёсцы Доўгі брод пад Гайнаўкай. Вывучаў гісторыю ў Варшаўскім унівэрсытэце. Быў адзін з заснавальнікаў Рады культуры студэнтаў нацыянальных мяншыняў у Польшчы. Узначальваў Беларускае аб'яднаньне студэнтаў. З 1995 Яўген Вапа кіруе Беларускім зьвязам у Польшчы. Галоўны рэдактар «Нівы», штотыднёвіка беларускае мяншыні ў Польшчы, дырэктар беларускага «Радыё Рацыя».
Узнагароджаны Кавалерскім крыжам ордэна Адраджэньня Польшчы.
Сайт charter97.org далучаецца да віншаванняў знакамітага беларуса.