Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Узор беларускай салідарнасці

21.09.2015 общество
Узор беларускай салідарнасці

Нам не дадзена выбіраць ні час, ні месца нараджэння. Але мы можам самі напаўняць сваё жыццё адпаведным зместам праз свае ўчынкі і справы.

Цяжка пісаць пра чалавека ў мінулым часе. Размова пра тых, з кім не проста быў знаёмы, але і вёў агульныя справы.

Лёс блізка звёў мяне з Аляксеем Сцяпанавічам Каралём у 2006 годзе, калі ў кожнага з нас былі нявырашаныя пытанні: Мінская гарадская арганізацыя ТБМ, якую я на той час узначальвала, стаяла перад праблемай, як у новых гаспадарчых умовах працягваць выдаваць заснаваную намі і зарэгістраваную газету «Новы час», а рэдактар зачыненай «Згоды» быў заклапочаны далейшым лёсам рэдакцыйнай каманды. У гэтай сітуацыі мы і пазнаёміліся. Вынікам перамоў стала наша супрацоўніцтва па далейшым выданні газеты «Новы час» журналістамі зачыненай «Згоды». Гэта для мяне назаўсёды будзе прыкладам беларускай салідарнасці ў процівагу тым меркаванням, што нам, беларусам, неўласціва дамаўляцца між сабой. Салідарнасць — рэч, па майму перакананню, канкрэтная. І яна тады мае месца, калі гаворка ідзе пра людзей, якія насамрэч вызнаюць агульныя каштоўнасці і трымаюцца агульных мэтаў.

Падчас нашай супрацы былі, вядома ж, розныя моманты, але непаразуменняў і канфліктаў у нас не ўзнікала ніколі. Можа, таму розныя арганізацыйныя пытанні вырашаліся проста, што Аляксей Сцяпанавіч умеў працаваць з людзьмі дэмакратычна, ненавязліва, але пераканаўча. І як мне здаецца, яго атачалі годныя людзі. Бо калі ты сам чалавек шчыры, то і прыцягваеш адпаведных людзей.

Нам не дадзена выбіраць ні час, ні месца нараджэння. Але мы можам самі напаўняць сваё жыццё адпаведным зместам праз свае ўчынкі і справы. Праз іх і застаемся ў людской памяці і гісторыі.

Аляксей Сцяпанавіч Кароль застаецца для мяне прыкладам асабістай мужнасці, высакароднасці ў стасунках з людзьмі, чалавекам, які імкнуўся годна рабіць справу, за якую браўся.

Алена Анісім, першы намеснік старшыні ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны», «Новы час»

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]