Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

БХД падала заяўкі на перадвыбарчыя пікеты супраць усіх кандыдатаў

29.09.2015 политика
БХД падала заяўкі на перадвыбарчыя пікеты супраць усіх кандыдатаў

Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты падалі заяўкі на правядзенне перадвыбарчых пікетаў з мэтай агітацыі супраць усіх кандыдатаў і давядзення да грамадзян Беларусі таго, што ўдзел у галасаванні пры сённяшніх умовах з’яўляецца немэтазгодным і будзе азначаць прамую падтрымку дзейнага рэжыму. Аб гэтым паведамiлi БДГ у прэсс-службе БХД. 

Пікеты пададзеныя ў больш чым 15 населеных пунктах, у тым ліку ў Менску, абласных цэнтрах і іншых буйных гарадах. 

“Згодна з Канстытуцыяй і ўвогуле з прынцыпамі свабодных выбараў, кожны грамадзянін Беларусі, любая грамадская арганізацыя і палітычная сіла, а не толькі прадстаўленыя ўладай кандыдаты, мае права выказваць сваё меркаванне, весці агітацыю. У тым ліку агітаваць супраць усіх. Адмова, забарона і супрацьдзеянне ў правядзенні такіх акцый па Беларусі яшчэ раз падкрэсліць, што свабодных выбараў мы не маем, але маем падрыхтаваны спектакль, апошняя частка якога – загон людзей на выбарчыя ўчасткі. Асабіста я ўдзельнічаць у гэтым галасаванні не буду, упэўнены, што так паступяць многія беларусы”, - заявіў сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі. 

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]