Дзеля прысягі на вернасьць Беларусі намалявала «Пагоню», за што атрымала 25 гадоў канцлягераў.
Яна нарадзілася на Пастаўшчыне ў 1925. У 1943 навучэнкай настаўніцкай сэмінарыі стала сябрам Саюзу беларускай моладзі, а пасьля вайны разам з іншымі студэнтамі Пастаўскай пэдвучэльні, нязгоднымі з антыбеларускай палітыкай савецкай улады, уступіла ў Саюз беларускіх патрыётаў, паведамляе «Радыё Свабода».
Дзеля прысягі на вернасьць Беларусі намалявала «Пагоню», за што атрымала 25 гадоў канцлягераў.
Пасьля вызваленьня жыла ў Казахстане. Скончыла Маскоўскі ўнівэрсытэт мастацтваў, ажыцьцявіўшы даўнюю мару стаць мастаком.
Вярнуцца на радзіму змагла толькі ў 1982.