Савка и Гришка спели про Лукашенко, Алексиевич и орден Дробышу.
Музыкальные герои Лявона Вольского спорят о том, что важнее для белорусского культуры - Нобелевская премия для писательницы Светланы Алексиевич, или то, что Александра Лукашенко наградил орденом Франциска Скорины российского композитора и продюсера Виктора Дробыша, передает «Радыё Свабода».
Грышка:
Віктару Дробышу ордэн уручылі.
Дзіўна яшчэ, што да сьвятых не залічылі.
Бо Віктар — ён ня з тых, хто гоніць розную халтуру -
Зрабіў вялікі ўнёсак у нашую культуру.
Саўка:
Есьлі ты сьмяёсься, то значыт ты дурак!
А как жа «маленькія часікі сьмяюцца: цік-так»?
Эта ж супершлягер міравой эстрады!
Паэтаму героя і нашла награда.
Грышка:
Віктар Дробыш — ня дробная фігура,
Бо піша ён эстраду, а не літаратуру.
Нават Лепс выконвае Дробышавы творы,
Сьпявак найлепшы ў сьвеце, бліскучы Лепс Грыгоры.
Саўка:
Ты іранізіруеш, Грышка, цілі как?
Есьлі эта так, то значыт ты дурак.
Я бы Лепсу, кстаці, тожэ ордзен даў,
Патаму што Лепс — он настаяшчая зьвязда.
Грышка:
Вось я і кажу — ўсім трэба даць па ордэну -
Лепсу, Маісееву, Алегравай, Задорнаву.
А Алексіевіч хай сядзіць з паганым Нобэлем!
на Лукашэнку бочкі ёй каціць няма чаго было.
Саўка:
Тут я, как ні странна, з табою саглашусь,
Бо Лукашэнка аліцэтварае Беларусь.
А есьлі хто-та проціў, то он народу ўраг.
А маленькія часікі сьмяюцца: цік-так.