Слуцкае антысавецкае паўстанне — адна са славутых старонак змагання беларусаў за незалежнасць.
Больш за месяц вайсковыя аддзелы Случчыны, сфармаваныя пераважна з мясцовых сялянаў, аказвалі супраціў Чырвонай арміі.
Гэтымі днямі адзначаюцца ўгодкі «Слуцкага збройнага чыну». «Беларускiя навiны» склалі хроніку паўстання і аздобілі яе магчымым мультымедыйным кантэнтам.
Нагадаем, 27 лістапада 1920 пачаліся баявыя дзеянні паміж сфармаванымі ў Слуцкім павеце палкамі Беларускай Народнай Рэспублікі і часткамі Чырвонага войска. Гэты дзень беларускія патрыёты адзначаюць як Дзень герояў.