Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Лявон Вольскі выступіў у Вільні (Фота)

19.04.2010 культура

На канцэрце прэзентацыі новага музычнага праекта Лявона Вольскага беларускія студэнты абдымаліся з літоўцамі.

Непасрэдна перад канцэртам у Вільні 17 красавіка, Лявон Вольскі наведаў Еўрапейскі гуманітарны універсітэт, дзе прайшла яго творчая сустрэча з моладдзю. У часе размовы студэнты і абітурыенты распытвалі спевака адносна апошняга музычнага праекта і працы ў творчай камандзе новага складу. Усе ахвотныя маглі папрасіць аўтограф або фотаздымак з айчыннай рок зоркай, піша газета «Наша Ніва».

Увечары ж прайшоў другі пасля Мінска канцэрт у падтрымку альбома песень на вершы беларускіх класікаў «Белая яблыня грому». Вольскі сімвалічна пачаў выступ з кампазіцыі «Заснаванне Вільні» на словы Яна Чачота. У клубе «Mulen Ružas» паслухаць музыкаў сабраліся студэнты і адміністрацыя ЕГУ, мясцовыя беларусы, літоўская моладзь, што ў выніку склала нечакана ўражлівую колькасць слухачоў.

Пасля выключна паэтычнай асалоды некалькімі песнямі наведвальнікі пачалі прымяраць новы альбом да танцавальнага фармату.

І гэтае спалучэнне атрымалася ўдалым!

Пад хуткія рытмы прысутныя шчыра скокалі ад душы, а пры павольнай песні ўсе, абхапіўшы суседзяў за плечы, па кіношнаму гойдаліся з боку ў бок, не зважаючы на ступень знаёмства ці нацыянальнасць.

Адміністрацыя універсітэта на чале з рэктарам Анатолем Міхайлавым не проста вытрымала тон прыстойнасці, праслухаўшы пару ўступных песень, але прабыла да самага канца, уключна з бонус часткай выканання старых добрых хітоў «Крамбамбулі». Няхай праз моцную гучнасць музыкі і даводзілася часам прыкрываць вушы.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]