Лідэр апазіцыі звярнуўся да беларусаў напярэдадні Новага 2016 году.
Віншаванні суайчыннікам Мікола Статкевіч перадаў праз сайт charter97.org.
Падаем яго тэкст цалкам:
«Дарагія сябры!
Віншую вас з Новым годам! Хай ён прынясе нам лепшае годнае жыццё, якога заслугоўвае кожны сумленны чалавек! Хай заўсёды побач з вамі будуць тыя, хто вам патрэбен, хай у вашым доме заўжды пануюць шчасце, любоў, каханне і спагада! Хай наша краіна зробіцца нармальнай, свабоднай і заможнай, каб жыць у ёй вам было ўтульна і радасна! І яшчэ зычу вам добрага здароў'я, бо якое ж нармальнае жыццё без яго.
А напаследак пажадаю вам заўсёды і ў любой сітуацыі заставацца годнымі людзьмі, бо пастаянная прыніжанасць робіць немагчымым усё тое, што я пажадаў вам перад гэтым. А калі ў нашай краіне вялікая колькасць людзей стане паводзіць сябе годна, то і Беларусь нашу мы зробім годнай і вольнай.
Са святам вас!
Мікола Статкевіч».