Што чакае беларусаў у 2016 годзе.
У скрусе я гляджу на мапу,На Беларусь гляджу ў слязах…Ніколі не было ў нас малпаўАні ў палях, ані ў лясах.
Былі зубры, ваўкі, мядзведзі…Куды падзеліся яны?Адкуль тут малпы? Ад суседзяў?З расейскай? З польскай стараны?
Куды ні глянеш — спрэс макакі,Што ходзяць с..камі ўпярод.Даліся ў знакі тыя с..акіТабе, народ, за дваццаць год!
Ва ўсіх паселі кабінетах,Да крэслаў прыраслі сваіх:Пузаты той, мардаты гэты —З вусамі, што адны на ўсіх!
Гані іх прэч! У лес! У поле,Дзе Дэпард'ё стаіць з касой!..Каб гэты годСтаў годам воліІ годам годнасці людской!
О, Беларусь! Сівыя далі…Дай Бог счакаць тае пары,Каб на зямлі тваёй паўсталіЗубры! Асілкі! Ваяры!
Уладзімір Някляеў