Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

СМІ: Супраць Мэркель пададзены пазоў у Канстытуцыйны суд Нямеччыны

23.01.2016 в мире
СМІ: Супраць Мэркель пададзены пазоў у Канстытуцыйны суд Нямеччыны

Гаворка ідзе пра вераснёвую пастанову аб адкрыцці межаў Нямеччыны для ўцекачоў.

Група адвакатаў падала пазоў супраць міграцыйнай палітыкі цяперашняга ўрада ФРГ у Федэральны канстытуцыйны суд у Карлсруэ. Пра гэта ў пятніцу, 22 студзеня, паведамляе выданне Der Spiegel. У заяве шасці адвакатаў паказваецца на парушэнне "свайго выбарчага права" і на парушэнне права ўдзельнічаць "у дэмакратычным працэсе прыняцця пастаноў", піша Deutsche Welle.

Ад суду патрабуюць прызнаць пастанову Ангелы Мэркель ад 4 верасня 2015 года, якая адкрыла межы ўцекачам, за супярэчлівую Асноўнаму закону ФРГ. Таксама неканстытуцыйным могуць абвясціць тое, што Мэркель не дала выкарыстаць нормы Дублінскага пагаднення, а таксама нямецкіх законаў аб наданні прытулку і праве на знаходжанне.

"Канцлерка ФРГ, праводзячы сваю палітыку, не мае права выходзіць за рамкі законаў, якія выбарцы прадыктавалі ёй праз парламент", - заявіў аўтар пазову Клемэнс Антвайлер (Clemens Antweiler), адвакат з Дзюсэльдорфа.

На ягоную думку, Мэркель можна назваць "рэцыдывісткай", бо яна не пільнавалася літары нямецкіх і еўрапейскіх законаў і раней, да прыкладу, падчас "энэргетычнага павароту" (пастанова аб адмове ад атамнай энэргетыкі. - Рэд.) і пераадолення крызісу еўра.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]