Музыкальные герои Левона Вольского спорят о деле журналиста портала Tut.by Павла Добровольского, которого в суде избили сотрудники милиции.
Видеоролик опубликовало «Радыё Свабода».
Грышка:
У Менску зьбілі журналіста
Не хуліганы, не бандыты,
А людзі з назвай ёмістай «АМОН».
Саўка:
Так есьлі б он сядзеў спакойна,
Ніхто б яму ня дзелаў больна,
А он, сматры, папёрся на ражон.
Ня нада зьліць её,
Нашу міліцыю,
Ана ня любіць эта, мон амі.
Грышка:
Дык дзе мы жывем?!
Ці дваццаць першы век,
Ці тут сярэднявечча, чорт вазьмі?
У лепшых звычаях гестапа
Байцы АМОНа ці АМАПа
Каваным ботам па пячонцы і ў твар.
Саўка:
А хто жа ў доме тут хазяін?
Он разазьліў, а зьліць нельзя іх,
Вот і спална он палучыў свой ганарар.
Грышка:
Хіба што думаюць рабяты,
Што тут 2010-ы,
І ўсё яшчэ яны гаспадары.
Саўка:
Мой добры друг, скажы на міласьць,
А што глабальна ізьмянілась?
Што так уж сільна ізьмянілась з той пары?
Ня нада зьліць её,
Нашу міліцыю,
Ты ж не палезеш в клетку, там, гдзе зьвер.
Грышка:
Нічога, пройдуць часы,
І гэтыя ўсе псы
За ўсё, за ўсё адкажуць, ты павер!