Беларусь не скончыцца, не згіне, калі не дадзім парушыць нашу дзяржаўнасць, нашу незалежнасць.
Музей Тадэвуша Касцюшкі ва Ўрочышчы Марачоўшчына пад Косава – муляж.

Стары дом згарэў, новы пастаўлены ў 2004 годзе. Але пастаўлены ён на падмурку, на якім насамрэч стаяла сядзіба Касцюшкаў. І сапраўдны, з векавечных камянёў падмурак робіць сапраўдным усё астатняе.

На 270-я ўгодкі нашага нацыянальнага героя мы правялі тут нараду берасцейскіх сяброў руху «За дзяржаўнасць і незалежнасць!».

«Беларусь, – казалі на нарадзе, – пакуль шмат у чым падобная на муляж. Муляжныя сцены, дах, але падмурак – сапраўдны! Ён закладваўся яшчэ ў часы Касцюшкі, Каліноўскага («Люблю Беларусь!»), умацоўваўся ў 1918 (БНР!), 1990 і 1991 (Дэкларацыя і Закон аб незалежнасці).

Здараліся часы, калі пад попелам з галавешкамі гэтага падмурку і не відно было. Але ён быў! І Беларусь не скончыцца, не згіне, мы зратуем яе, калі не дадзім, не дазволім парушыць нашу дзяржаўнасць, нашу незалежнасць! Падмурак, на якім стаім!
Уладзiмiр Някляеў, «Беларускі партызан»
05.06.2026
Палата представителей Конгресса США одобрила помощь Украине вопреки возражениям республиканцев