Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Дай Дарогу!» прэзентаваў свой першы беларускамоўны сінгл

25.02.2016 украина

Гурт "Дай Дарогу!" прадставiць першую ў сваёй амаль 20-гадовай гісторыі песню на беларускай мове "Не веру".

Гурт «Дай Дарогу!» прадставiў на «Еўрарадыё» першую ў сваёй амаль 20-гадовай гісторыі песню на беларускай мове «Не веру». Па словах лідара калектыву Юрыя Стыльскага, ад гурта такога кроку даўно чакалі, і вось, момант надышоў.

«Неяк мяне прабіла. Магчыма, таму, што я наглядзеўся розных дакументальных ролікаў на Youtube, натхніўся і вырашыў сказаць праўду. Гэта песня пра адчуванні і перажыванні беларусаў, а таксама вынік перажытага. Можна сказаць, што мне было прыемна працаваць з мовай: карані ёсць карані. Да таго ж, я адкрыў для сябе новы буквар. Таму, магчыма, гэта будзе не адзіная наша песня па-беларуску», — інтрыгуе лідар «Дай дарогу!».

Песня «Не веру» традыцыйна была запісаная на хатняй студыі Стыльскага. Канцэртная прэзентацыя трэка адбудзецца падчас штогадовай музычнай прэміі «Даём рады», дзе 27 лютага апроч «Дай Дарогу!» выступяць:B:N:, Dzieciuki i Neuro Dubel.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]