Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Сяргей Ханжанкоў прасіў, каб усе, хто яго любіць, прыйшлі развітацца

17.03.2016 общество
Сяргей Ханжанкоў прасіў, каб усе, хто яго любіць, прыйшлі развітацца

Развітанне з Сяргеям Ханжанковым адбудзецца 17 сакавіка а 15.00 у рытуальнай зале крэматорыя на Паўночных могілках Мінска.

Пахаваць спадара Сяргея мяркуюць каля ягоных бацькоў на дзявяты дзень пасля сыходу ў лепшы свет на сталічных Чыжоўскіх могілках.

Дачка Вера Лях будзе ўспамінаць свайго бацьку як вельмі добрага, спагадлівага і далікатнага чалавека, які ніколі нікога не абразіў, і на якога так падобны 10-гадовы ўнук Сяргея Мікалаевіча. Ён ніколі не шкадаваў, што 10 доўгіх гадоў — цэлых 10 гадоў свайго маладога жыцця — правёў за кратамі Мардоўскіх лагераў, бо там, паводле ягоных словаў, ён сустрэў тых людзей, каго ніколі не сустрэў бы на волі. Ён шмат чаго ведаў, разумеў і прадбачыў нават у няблізкай будучыні…

Ён нікога не павучаў, быў адкрытым, шчырым, добразычлівым, нешматслоўным і надзейным. У наш час — рэдкія якасці для аднаго. А калі дадаць ягоную адукаванасць, сціпласць і цеплыню — дык паўстае вобраз сапраўднага беларуса-інтэлігента, якіх так зараз вельмі не хапае ўсім нам і роднай Бацькаўшчыне.

Нізкі табе паклон і вечная памяць, дарагі Сяргей Мікалаевіч, хай пухам табе будзе родная беларуская зямелька…

Нагадаем, што легендарны беларускі дысідэнт савецкіх часоў Сяргей Ханжанкоў памёр раніцай 16 сакавіка на 75-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы. Ён назаўжды застанецца ў пантэоне айчынных змагароў за вольную, дэмакратычную і незалежную Беларусь. 

Марат Гаравы, Новы час

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]