Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Рада БНР раскрытыкавала зьняцьцё санкцыяў і занепакоілася абароназдольнасьцю Беларусі

21.03.2016 политика

Старшынёй Рады БНР пераабралі Івонку Сурвілу.

Чарговая XXIX сэсія Рады Беларускай Народнай Рэспублікі адбылася 19 сакавіка ў Нью-Ёрку, перадае «Радыё Свабода». Сэсія Рады БНР — найвышэйшая інстанцыя ў працы Рады. Паводле статуту Рады БНР сэсіі праходзяць кожныя два гады.

На сэсіі абмяркоўвалася ўнутрыпалітычная сытуацыя ў Беларусі і міжнародная абстаноўка ў рэгіёне, быў прыняты шэраг рэзалюцыяў.

У рэзалюцыі «Аб уцягваньні Беларусі ў зону вайсковых інтарэсаў Расеі» Рада выказала занепакоенасьць, ці здольныя Ўзброеныя Сілы Беларусі ў цяперашнім іх стане абараніць незалежнасьць дзяржавы, і запатрабавала як мага хутчэй вывесьці расейскія вайсковыя аб’екты зь Беларусі.

У асобнай рэзалюцыі аб стаўленьні Захаду да рэжыму Лукашэнкі Рада БНР скрытыкавала цяперашнюю палітыку ЭЗ адносна Беларусі як недальнабачную і асудзіла той факт, што санкцыі былі зьнятыя, хоць афіцыйны Менск так і ня выканаў ранейшыя патрабаваньні адносна дэмакратызацыі і правоў чалавека.

Таксама былі ўхваленыя рэзалюцыя з нагоды 30-годзьдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС і рашэньне аб узнагародах Рады БНР. Згадалі і нядаўнюю рэзалюцыю, у якой Рада БНР патрабуе ад расейскіх уладаў неадкладна вызваліць украінскага афіцэра Надзею Саўчанку.

Сябры рады заслухалі справаздачы старшыні, скарбніка і профільных сакратарыятаў, абмеркавалі ўнутраныя пытаньні працы Рады БНР. На пасаду Старшыні Рады БНР пераабралі Івонку Сурвілу. На першага намесьніка старшыні пераабралі Сяргея Навумчыка, на намесьнікаў пераабралі Вячку Станкевіча і абралі Міколу Пачкаева.

Камэнтуючы вынікі працы сэсіі, старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла сказала:

«У цяперашні час, калі ўзмацняюцца агрэсіўныя памкненьні Расеі, роля Рады БНР як легітымнага прадстаўніка інтарэсаў незалежнай і вольнай Беларусі ўзмацняецца. Рада надалей працягвае сваю працу згодна з мандатам Усебеларускага Зьезду 1917 году і трыма Ўстаўнымі граматамі 1918 году».

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]