Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Расея можа забараніць кожнаму замежніку ўезд у Беларусь

21.03.2016 политика

18 сакавіка ў Беларусь не пусцілі фронтмэна ўкраінскага гурта "Фіолет" Сяргея Мартынюка.

Тры канцэрты праз гэта былі сарваныя. Беларускія памежнікі сказалі Мартынюку, што ён неўязны ў Расею. А значыць, і ў Беларусь, якая ўваходзіць разам з РФ у так званую "саюзную дзяржаву", піша "Еўрарадыё".

Фото: lelchitsy.by

"Ёсць пагадненне ў рамках "саюзнай дзяржавы", яно тычыцца працы з асобамі, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Беларусі або тэрыторыю Расеі. Таму існуюць пэўныя абмежаванні, якія распаўсюджваюцца і на нашай, і на расейскай межах", - тлумачыць сітуацыю прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка.

Адпаведна, калі Беларусь забараняе камусьці ўезд, то чалавек праз гэта не зможа легальна патрапіць у Расею.

Тым часам у РФ паднялася чарговая хваля за тое, каб забараніць уезд дзеячам украінскай культуры. Грамадзяне ствараюць петыцыі, расейскія дэпутаты нярэдка выказваюцца на гэты конт. Найперш, гаворка пра Святаслава Вакарчука з гурта "Акіян Эльзы" і Уладзіміра Зяленскага з "Квартала 95".

Фото: podrobnosti.ua

Таксама ад расейцаў масава дастаецца Анастасіі Прыходзьцы, Руслане, якая не раз выступала ў шоў на беларускіх каналах, і Алег Скрыпка з "Вопляў Відаплясава" - таксама частаму госцю ў Беларусі. І вельмі дзіўна, што Расея раптам узялася за саліста пакуль не настолькі папулярнага гурта "Фіолет".

Дарэчы, уласныя чорныя спісы ўжо склала Украіна. У канцы лютага стала вядома, што ўезд забаранілі папулярнаму беларускаму музыку Максу Каржу. Здарылася гэта праз тое, што ён не так даўно гастраляваў у Крыме.

Праблема з базамі звестак, якімі карыстаюцца памежнікі, паднімаецца не ўпершыню. Разабрацца ў сітуацыі няпроста. Той жа Сяргей Мартынюк з гурта "Фіолет" так і не зразумеў, чаму яго зрабілі неўязным у Расею.

"Ён ніколі там не быў і быць не планаваў", - гарантуе мэнэджарка гурта Марына Храмых.

Аднак, мэнэджарка ўвайшла на сайт Федэральнай міграцыйнай службы РФ, дзе можна праверыць, на якіх падставах грамадзяніну забаронены ўезд у Расею. Калі Марына запоўніла форму на сайце, то высветлілася, што... прэтэнзій да Сяргея Мартынюка няма. Праўда, сайт установы папярэджвае, што для атрымання юрыдычна значнай інфармацыі трэба высылаць афіцыйны запыт.

З'явіліся здагадкі, што забаронамі Расеі могуць прыкрывацца беларускія чыноўнікі і праваахоўнікі. Паводле інфармацыі Еўрарадыё, раней канцэрты гурта "Фіолет" у Беларусі таксама зрываліся. Арганізатары не маглі атрымаць для гэтага гастрольнае пасведчанне. Таму выказваліся здагадкі, што "Фіолет", які спявае пераважна апалітычную лірыку, нейкім чынам патрапіў у так званыя "чорныя спісы" беларускага Мінкульта (наяўнасць такіх спісаў - сакрэт палішынэля).

Гэтым разам "гастролькі" на выступы гурту далі, але саліста не прапусцілі на мяжы. "Фіолет" з гэтай нагоды збіраецца звярнуцца ў амбасаду Беларусі ва Украіне. І, калі спатрэбіцца, ва ўсе магчымыя беларускія і ўкраінскія праваахоўныя органы, каб высветліць, чаму іх музыка не можа трапіць у нашу краіну.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]