Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

На выданне «Хронік Нарніі» па-беларуску сабралі $3800

23.03.2016 общество

77 мільёнаў рублёў сабрана за адзін тыдзень на выданне беларускага перакладу «Хронік Нарніі».

Пераклад на беларускую мову першай з кніг легендарнага фэнтэзі — «Пляменнік чараўніка» — быў зроблены Надзеяй Кім з вялікай любоўю да арыгінала і роднай мовы.

Вокладку ствараў адзін з найлепшых беларускіх ілюстратараў — Раман Сустаў. Для ілюстравання самой кнігі выкарыстаны арыгінальныя малюнкі, зробленыя на замову Клайва Льюіса знанай мастачкай Паўлінай Бэйнс, паведамляе nn.by.

Арганізатары праекта «Хронікі Нарніі па-беларуску» Аляксей Шэін і Андрэй Кім зладзілі прэзентацыю кнігі ў галерэі «Ў».

На мерапрыемстве прысутнічала новая амбасадарка Вялікабрытаніі спадарыня Фіёна Гібс, якая адзначыла высокую каштоўнасць кнігі і важнасць стварэння падобных перакладаў.

«Хронікі Нарніі» — залатая класіка літаратуры. К. С. Льюіс разам з Дж. Р.Р. Толкіным (трылогія «Уладар пярсцёнкаў») лічацца заснавальнікамі і найлепшымі прадстаўнікамі жанра фэнтэзі.

Серыя кніг пра Нарнію карыстаецца вялікай папулярнасцю ва ўсім свеце. Да 2006 года было прададзена больш за 100 мільёнаў асобнікаў. І вось чарговай мовай, на якой выходзіць гэтая цудоўная гісторыя, становіцца беларуская.

Кнігу плануецца выдаць накладам у 2000 экзэмпляраў. Частку наклада плануецца прэзэнтаваць беларускім школкам. Акрамя таго, да выдання «Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка» будзе даданы выпуск аднайменнай аўдыёкнігі ў агучцы найлепшых беларускіх акцёраў.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]