Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Маладыя спевакi выканалі хіт Эраса Рамазоці па-беларуску

23.03.2016 общество

Мікіта Найдзёнаў, Вольга Сацюк і Дзіма Нікановіч разам зрабілі беларускамоўны кавэр на песню Эраса Рамазоці «Più Che Puoi».

Лідар гурту «Hurma» Мікіта Найдзёнаў, былая ўдзельніца дзіцячага Еўрабачання спявачка Вольга Сацюк і ўдзельнік конкурсаў «Хачу да Меладзэ», «Акадэмія талентаў» Дзіма Нікановіч разам зрабілі беларускамоўны кавэр на песню Эраса Рамазоці «Più Che Puoi», паведамляе «Наша Нiва».

26 сакавіка Эрас дасць канцэрт у «Мінск-арэне».

Песня атрымала назву «За табой». Аўтар беларускага тэксту — паэт Мікіта Найдзёнаў.

«Мне б вельмі хацелася, каб Эрас Рамазоці пачуў нашу версію, цікава, як яму спадабаецца беларуская мова ў сваёй песні», — кажа Мікіта. - У Рамазоці ёсць нейкая магія. Таму яго песні адчуваюцца нават без ведання тэксту, хаця лірыка ў іх вельмі глыбокая».

Песня «За табой» была напісана адмыслова для конкурсу «Заспявай 3.0» у намінацыі «Беларускі пераклад». Дзякуючы ёй стварыўся прыгожы дуэт двух маладых спевакоў: Дзімы Нікановіча і Вольгі Сацюк.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]