Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Айцец Андрусь Абламейка: Сапраўдная перамога даецца ня лёгка і не адразу

27.03.2016 общество
Айцец Андрусь Абламейка: Сапраўдная перамога даецца ня лёгка і не адразу

Велікодны зварот да вернікаў кіраўніка грэка-каталіцкага душпастырства ў Празе айца Андруся Абламейкі.

«Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Ўваскрос!

Крыжу Твайму пакланяемся, Ўладару,

і сьвятое Ўваскрасеньне Тваё славім!

Менавіта так Царква глядзіць на Крыж, толькі ў пэрспэктыве Ўваскрасеньня. З пункту гледжаньня сьвету Хрыстос прайграў па ўсіх пунктах: адзін вучань прадаў, іншыя разьбегліся, людзі, да якіх Ён прыйшоў, якіх карміў, аздараўляў, крычалі – распні Яго!

Што ж, сапраўдная Перамога даецца ня лёгка і не адразу. Хрыстос паказаў нам шлях і спосаб – “Ойча, прабач ім, бо ня ведаюць, што робяць” (Лк.23:34) Ягоная Крыжовая сьмерць паказвае нам, як моцна Бог нас любіць, як шмат можа нам прабачыць. У сваім Велікодным пасланьні Апостальскі візытатар архімандрыт Сяргей Гаек піша: “Крыж Хрыстовы паказвае глыбокую салідарнасьць Бога з грэшным, слабым, церпячым і разгубленым чалавецтвам. Крыж – гэта шанец на аднаўленьне гарманічнага парадку ў чалавеку, задуманнага Богам ад стварэньня, шанец прабачэньня Богам чалавека і ўсталяваньня супакою ў сьвеце.”

Як запавет Хрыстос пакідае нам словы: “Па тым пазнаюць вас, калі будзеце мець любоў адзін да аднаго!” (Ян 13:35)

Дык, любіце адзін аднаго, любіце свой народ, сваю радзіму, як Бог любіць нас і даказвае сваю любоў да нас тым, што “Хрыстос памёр за нас, калі мы былі (альбо і ёсьць – а. А. А.) яшчэ грэшнікамі”.(Рым 5:8)

Толькі ў любові і міласэрнасьці выяўляецца таямніца і сэнс чалавечага жыцьця, а таксама адкрываецца праўда нашага ўсынаўленьня Богам (1Ян 3:1), менавіта Хрыстовае Ўваскрасеньне дае нам магчымасьць пазнаць Бога і даруе нам жыцьцё вечнае.

Пакаштуйце і ўбачыце, як добры Госпад...

Пасха 2016

а.Андрусь Абламейка, Прага»

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]