Чытаў дыктоўку акцёр, музыка Віктар Шалкевіч.
Гарадзенская дыктоўка прайшла з удзелам амаль 150-ці гарадзенцаў.
Нацыянальная дыктоўка была прысвечана памяці Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча, які памёр напярэдадні, не дажыўшы да свайго 85-годдзя.
Прысутны на дыктоўцы прафесар Аляксей Пяткевіч расказаў «Радыё Рацыя»: «Па-першае, сёння трэба вучыцца ў Гілевіча шукаць прыгожае ў сваім родным, беларускім. Перадусім, у народнай маральнасці, народнай культуры, народным ладзе жыцця. Вось ён у гэтых адносінах быў вельмі паслядоўны. І гэты арыенцір быў для яго вельмі дарагі».
Чытаў дыктоўку акцёр, музыка Віктар Шалкевіч. Выступілі са словамі ўшанавання Народнага паэта Ніла Гілевіча літаратуразнаўца Аляксей Пяткевіч ды паэт Юрка Голуб.