Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Лявон Вольскі: «Гэты альбом абавязкова будзе»

06.04.2016 культура
Лявон Вольскі: «Гэты альбом абавязкова будзе»

Раптоўная смерць Ганны Вольскай амаль супала з пачаткам краўдфандынгавай кампаніі ў падтрымку новага альбома Лявона Вольскага.

Трагічныя абставіны не змянілі рашучасці Лявона Вольскага давесці справу да лагічнага фіналу.

- Краўдфандынг – адзін з апошніх праектаў Анечкі. Яна нават чула частку песень з будучай плыткі. Мы мусілі запусціць кампанію на некалькі тыдняў раней, але пакуль дарабілі сайт, пакуль вырашылі ўсе тэхнічныя пытанні, Анечка акурат патрапіла ў лякарню. Менавіта праз тое, што гэта праект, над якім яна працавала даволі доўга, які яна вельмі хацела здзейсніць, мы вырашылі нічога не спыняць… Прыняць тое, што здарылася з ёй вельмі складана і ў пэўным сэнсе немагчыма. Але шчыра дзякую ўсім за падтрымку ў гэты вельмі цяжкі момант. Мне зараз складана сказаць, калі і якім выйдзе новы альбом. Але гэты альбом абавязкова будзе, - сказаў музыка.

Дыск мае стаць працягам паспяховага альбома "Грамадазнаўства" (2014). Як і першая частка, ён будзе запісаны ў Вільні з нарвежскім саўндпрадусарам Снорэ Бергерудам. На гэты момант сабрана 60% неабходных сродкаў.

Зрабіць свой унёсак можна праз сайт www.lavonvolski.com.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]