У гурце граюць музыкі з J:морс, "Крамбамбуля" і "Леприконсы".
Гурт THE SUPERBOYZ, у якім граюць музыкі гуртоў J:морс, "Крамбамбуля" і "Леприконсы" — Алесь-Францішак Мышкевіч, Павел Трыпуць, Валерый Дасюкевіч і іншыя, прадставіў анімацыйны комікс на дыджэйскі рэмікс пад назвай "B.L.B.".
Згодна з сюжэтам, Зямлю захапілі іншапланетныя жукі. Людзі-рабы вырошчваюць для іх бульбу. Жукі паядаюць бацвінне, а сама бульба выкарыстоўваецца толькі ў якасці насення. За 150 гадоў людзі забылі, як яе гатаваць і есці. Але людзі-рабы вераць у супербеларуса-літвіна, які выратуе чалавецтва ад голаду і рабства.
Мастаком комікса стаў прадстаўнік гульнявой індустрыі Максім Капылаў. Рэмікс стварыў DJ NEVIDOMY — штатны дыджэй Сярогі, які працаваў на разагрэве ў Limp Bizkit, Britney Spears, Missy Elliot.
У THE SUPERBOYZ супер-планы на будучыню: маўляў, усе рэлізы будуць толькі супер.