Прафэсар Марван глыбока цікавіўся беларускай мовай і культурай.
Да апошняга часу Іржы Марван працаваў на пэдагагічным факультэце Ўнівэрсытэту ў Усьці над Лабэм. Ён таксама чытаў лекцыі ў Карлавым унівэрсытэце ў Празе, перадае «Радыё Свабода».
Прафэсар Марван глыбока цікавіўся беларускай мовай і культурай. Да ХV зьезду славістаў, які адбыўся ў Менску ў жніўні 2013 году, ён разам з калегамі падрыхтаваў зборнік артыкулаў чэскіх і беларускіх аўтараў «Чэскае ўсьведамленьне Беларусі» з матэрыяламі зь беларускай лінгвістыкі і філялёгіі, а таксама культуры, гісторыі, фальклярыстыкі і эканомікі. Выданьне адзначаецца тым, што ўтрымлівае некалькі артыкулаў, напісаных на беларускіх мікрамовах (сублінгвах).
Прафэсар Марван неаднаразова наведваў «Радыё Свабода». Дзякуючы яго спрыяньню у Карлавым унівэрсытэце ў Празе праводзіліся курсы беларускай мовы, якія вёў Юрась Бушлякоў.
25.06.2026
СЕPA: Украина должна стать одним из ключевых участников будущей европейской системы безопасности
25.06.2026
«Лукашенко с криком «Валодзя, Валодзенька, прасти старага дурака» полез с отверткой на вышку»