Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Верш, якім БАТЭ адказаў на прапановы аб беларусізацыі

18.04.2016 спорт
Верш, якім БАТЭ адказаў на прапановы аб беларусізацыі

ФК БАТЭ ў вершаванай форме адказаў на запыт Ігара Случака наконт выкарыстання клубам беларускай мовы.

Запыт БАТЭ даслаў грамадскі актывіст Ігар Случак. Яму адказаў генеральны сакратар футбольнага клуба Андрэй Вашкевіч.

Шаноўны Iгар! У першую чаргу,

Вялiкi дзякуй Вам за вiншаваннi!

Зiмовую маркоту і тугу

Мы гналi ад сябе падчас чакання

Сезона новага. Нарэшце, вось i ён

Пагрукаўся i ў нашае акенца!

I клуб наш — шматразовы чэмпiён —

Ужо адчынiў сваёй"Арэны" сенцы.

I Ваш зварот — вясновая прыкмета —

Прыйшоў да нас ужо ў чацвёрты раз.

Канешне, мы ўдзячныя за гэта

I пiшам Вам чарговы наш адказ.

Над ужываннем роднай мовы нашай

Мы ўсе ў БАТЭ працуем кожны дзень

Стараецца i Валадзько наш Саша,

Стараецца i Лiхтаровiч-Дзед.

У Дудзiнцы — толькi "ранiца", не "утро".

У Дудзiнцы не "арбуз" якi — "кавун"!

I хутка скажа "Смачна есцi!"Дубра,

I"Дзякую!" адкажа наш Мiлун.

Не ўсё так проста, але не сумуем,

I спадзяемся, будзе толькi лепш.

Мы мовай карыстаемся, працуем,

Пакуль не iдэальна, не, але ж…

На форме мова ў Лiзе чэмпiёнаў,

У сацсетках нашых мова часцяком.

Прафесар наш, Вiталька Радзiвонаў, —

Ён мовы правадыр у кожны дом.

Наш шчыры дзякуй Вам за прапановы,

Iх будзем усебакова разглядаць.

Барысаўшчына — край народнай мовы,

Яе тут прагнуць людзi зберагаць.

Напрыканцы жадаем вам здароўя —

Яго ж анi купiць, нi намяняць

(Вы ж разумееце: калi ўжо Дэвiд Боўi...

Дык што тады яшчэ пра нас казаць?).

Жадаем мiру блiзкiм, шчасця ў хату,

У гарбаце цукру, у гаманцы — лавэ!

Наступным годам Ваш чакаем пяты

Зварот да клуба.

Шчыра Ваш, А.В.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]