Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

5—6 мая ў Мінску пройдзе Кангрэс беларускай культуры

03.05.2016 общество
5—6 мая ў Мінску пройдзе Кангрэс беларускай культуры

У Нацыянальнай акадэміі навук збяруцца больш як 300 беларусістаў з розных краін свету.

У Кангрэсе прымуць удзел спецыялісты па культуралогіі, гісторыі, этнаграфіі, літаратура- і мовазнаўстве. Арганізуюць маштабнае мерапрыемства Нацыянальная акадэмія навук, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры пры НАН і Міністэрства культуры.

Форум закліканы садзейнічаць развіццю даследаванняў айчыннай культуры ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук як у Беларусі, так і за яе межамі, а таксама спрыяць пашырэнню міжнароднага супрацоўніцтва вучоных розных краін, адзначаецца на сайце Акадэміі навук.

«Працэсы глабалізацыі, выклікі і канфлікты сучаснасці востра актуалізуюць праблему захавання нацыянальных культур і традыцый народаў. Захаванне гісторыка-культурнай спадчыны, навуковы аналіз сучаснага стану нацыянальнай культуры і перспектывы іх развіцця з’яўляюцца асноўнай сістэмнай задачай, якая забяспечыць стабільнасць і росквіт незалежнай Беларусі», — адзначаецца на сайце Кангрэса.

Падчас Кангрэса будуць працаваць выставы выратаваных беларускімі рэстаўратарамі артэфактаў, навуковых выданняў.

Адкрыццё Кангрэса - 5 мая 2016 года ў 10.00 у Вялікай канферэнц-зале Прэзідыума НАН Беларусі (пр. Незалежнасці, 66, 2 паверх).

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]