У залі, куды прадстаўнікоў незалежнага Cаюза пісьменьнікаў не пускалі шмат гадоў, прайшла прэзэнтацыі кнігі Алеся Бяляцкага пра Эдуарда Акуліна.
У Доме літаратара, які цяпер належыць кіраўніцтву спраў Лукашэнкі, адбыўся творчы вечар паэта і барда Эдуарда Акуліна пад назвай «Бой з сабой». На імпрэзе таксама была прэзэнтаваная аднайменная кніга Алеся Бяляцкага — творчы партрэт Акуліна, тры з чатырох разьдзелаў якога Бяляцкі пісаў за кратамі, перадае «Радыё Свабода».
У імпрэзе ўзялі удзел Радзім Гарэцкі, Леанід Дайнека, Міхась Скобла, Рыгор Сітніца, Алесь Бяляцкі ды вядучы вечарыны Міхась Скобла. Музыкай ды сьпевамі падтрымалі гурт «Navi», народны ансамбль «Пліса» пад кіраўніцтвам Кастуся Герашчанкі, Кацярына Ваданосава, Аляксей Галіч.