Распачаўся сёмы па ліку фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі «Аднак».
Паводле завядзёнкі, сёлета ён распачаўся пад новым слоганам.
Сёмы па ліку фестываль звяртае ўвагу прафесійнай і грамадскай супольнасці на актуальныя пытанні ў сферы рэкламы і заклікае ў крызісны час да крэатыву. Арганізатары конкурсу адзначаюць растучую папулярнасць фэсту, і надалей заклікаюць айчынныя кампаніі да выкарыстання роднай мовы ў рэкламе.
«Рэклама, якая ствараецца па-беларуску пачынае даваць прыбытак для кампаніяў, якія яе і ствараюць. Адпаведна, бізнес з свайго боку будзе і надалей гэты працэс падштурхоўваць. Таму гэта не мы, але менавіта вытворцы рэкламы, рэкламшчыкі адзначалі, што працуючы адразу ж па-беларуску рэклама зʼяўляецца больш цікавай, больш адметнай, стварае больш крэатыўныя вобразы і слоганы, чым калі б яны гэта рабілі ў перадусім, расейскай мове», – расказала «Белсат» Ніна Шыдлоўская, каардынатарка фэсту «aDNaK!».