Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Гомелі з’явяцца вуліцы Тураўскага, Быкава і Караткевіча

11.05.2016 общество

Упершыню вулiцу ў Гомелі назавуць імем святога.

12 траўня пасёлак Касцюкоўка будзе ўключаны ў межы Чыгуначнага раёна Гомеля, некаторыя вуліцы былога асобнага населенага пункта дублююць назвы ўжо існуючых вуліц у абласным цэнтры.

У сувязі з гэтым у Касцюкоўцы арганізавана грамадскае абмеркаванне перайменавання вуліц. У прыватнасці, вуліцу Прамысловую прапанавана назваць імем Уладзіміра Караткевіча, Светлагорскую – Кірылы Тураўскага, завулак Садовы – Васіля Быкава. Такім чынам у Гомелі, дзе амаль усе вуліцы захавалі савецкія назвы, упершыню з’явіцца вуліца ў гонар святога, паведамляе сайт katolik-gomel.by.

Кірыла Тураўскі, які жыў у XII стагоддзі і быў епіскапам Турава (Гомельская вобласць), кананізаваны Рускай праваслаўнай царквой у ліку Свяціцеля. Гэта славуты царкоўны дзеяч, прапаведнік, асветнік, мысляр, пісьменнік. Кірыл у маладосці, па звестках летапісцаў, адхіліў «багацце і славу тленнага свету гэтага, прылучыўшыся боскіх пісанняў і святых кніг павучанню». Ужо ў сталыя гады Кірыл вырашыў цалкам прысвяціць сябе Богу і пайшоў у манастыр, адмовіўшыся ад забяспечанага жыцця ў свеце і бацькоўскай спадчыны. Багаслоўскія працы Кірылы прынеслі яму вядомасць і ён, па патрабаванні князя і гараджан, быў пасвечаны ў епіскапы горада Тураў. Помнік Кірыле Тураўскаму стаіць як у яго родным горадзе, так і ў Гомелі.

Нарэшце з’явяцца ў Гомелі і вуліцы, названыя імёнамі знакамітых беларускіх пісьменнікаў – Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча. Праўда, на самай ускраіне горада, якая калісьці была рабочым пасёлкам.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]