Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Галасы беларускіх паэтаў пачулі ў Нью-Ёрку і Вільні

11.05.2016 культура

Спявачка Таццяна Грыневіч-Матафонава прэзентавала ў Нью-Ёрку і Вільні аўдыёдыск «Галасы паэтаў».

Над зборам матэрыяла яна працавала чатыры гады. Дыск утрымлівае галасы 60-ці паэтаў – ад Якуба Коласа і Янкі Купалы да Віктара Жыбуля і Віталя Рыжкова, паведамляе «Радыё Рацыя».

– Прэзентацыя ўжо была ў Нью-Ёрку і ў Вільні. На віленскай прэзентацыі былі журналісты з радыё і тэлебчання. З тэлебачання карэспандэнт, які робіць на літоўскім ТБ перадачу “Віленскі сшытак”, калісьці яе рабіла Таццяна Сапач. Спадзяюся, іфармацыя пойдзе ў СМІ, - кажа Таццяна Грыневіч-Матафонава.

Сорак два сучасныя паэты начытвалі свае вершы ў студыі. А вось галасы тых, хто ўжо адышоў, давялося шукаць па сваяках і знаёмых, – кажа Таццяна Грыневіч-Матафонава. На кожнага паэта на дыску прыпадае не больш за 10 хвілін. Неўзабаве прэзентацыя аўдыёдыска адбудзецца і ў Менску.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]