Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Зянон Пазьняк: Парк Чалюскінцаў – гэта другія Курапаты

12.05.2016 общество
Зянон Пазьняк: Парк Чалюскінцаў – гэта другія Курапаты

На тэрыторыі Менска знаходзіцца месца, дзе масавыя расстрэлы пачаліся яшчэ да прыходу Сталіна – у першыя гады бальшавіцкай улады.

Пра гэта «Радыё Рацыя» распавёў палітык і археолаг, стваральнік БНФ Зянон Пазьняк:

- Акрамя Курапатаў самае страшнае месца было – менчане называлі Камароўскі лес. Ён пачынаўся тут, дзе Акадэмія навук, ішоў туды далей. Цяпер застаўся толькі ўчастак парку Чалюскінцаў так званага. Дык вось гэты лес, туды ён ідзе пад Сляпянку, пад Сляпню.

Яго яшчэ называлі Сляпянкаўскім лесам, лесам Ваньковіча, бо там сядзіба Ваньковіча – гэта маентнасць іхняя была. Таму ў гэтым лесе Ваньковіча будзем гаварыць, у Камароўскім лесе адбываліся расстрэлы з 20-х гадоў. Там яшчэ расстрэльвалі ў 1918-1919 гг. калі першыя бальшавікі былі пасля таго, як вайна закончылася. У канцы 1918 года прыйшлі бальшавікі, яны былі дзесьці да траўня 19-га, а потым ужо прыйшлі польскія войскі Пілсудскага.

Дык вось яны за гэты час расстралялі тысячы людзей – гэта было такое забойства страшнае, яны гэтых людзей расстрэльвалі, у Камароўскім лесе закапвалі ў ямы. Потым у 1920-х гадах там расстрэлы працягваліся таксама, але яны не былі такія масавыя, як сталі ў 1930-х, а ў 30-х расстрэльвалі там масава.

У мяне ёсць сведкі, якія вазілі туды людзей, і нават вельмі такія гісторыі расказвалі, калі чалавек, які сядзеў за кіраўніцай з НКВД, які вазіў на машыне туды гэтых людзей расстрэльваць, калі выпусцілі з машыны людзей, ён пазнаў свайго настаўніка. Настаўнік таксама яго пазнаў. І кажа: «Саша, гэта ты?». Той чалавек, той Саша, страшэнна перажыў, ён там кінуўся, з ім быў нервовы зрыў, яго там шукалі гэтыя НКВДысты, бо трэба ж назад ехаць. Вось такія гісторыі, гэта адбывалася ў гэтым парку Чалюскінцаў, гэта туды далей, на паўднёвы-захад туды.

- Там таксама такая карціна, як у Курапатах, праваленыя месцы?

- Там расстрэльвалі , я ж кажу, пачынаючы з 1919 года, там расстрэльвалі ўвесь час. У 1934 годзе годзе гэты парк назвалі паркам Чалюскінцаў. Чалюскін гэта быў такі транспартны карабель, які быў раздушаны льдамі ў Ледавітым акіяне. Падняўся ў Савецкім Саюзе страшны верхал. Выратоўвалі там чалюскінцаў на льдзине, лёталі самалёты, усе пісалі, увесь савецкі народ жыў гэтымі чалюскінцамі. Чаму быў такі верхал? Справа ў тым, што гэты карабель Чалюскін, ён вёз у Гулаг змену, ахову, НКВДыстаў. Яны з сем’ямі ехалі.

- На Салаўкі, ці куды?

- На Калыму, на Магадан можа, Таймыр – там жа кругом былі лагеры. Вось змену везлі – НКВДысцкую змену, іх раздушыў гэты самы лёд. Таму такі верхал узняўся, героямі сталі ўсюды, кінафільмы пра чалюскінцаў прыдумалі. Назвалі парк Чалюскінцаў там, дзе расстрэльвалі, народ, назвалі паркам гэтых «герояў-чалюскінцаў». Ніхто ж не ведае, што гэта НКВДысты былі, ніхто і цяпер не ведае. Я пра гэта пісаў, але тут жа нейкая гэбоўская істота выскачыла, што гэта не так, там панапісвалі, гэта ўсё не так, гэта было не так. Яны хай пішуць, што хочуць.

Дык вось назвалі гэты парк Чалюскінцаў, выразалі ўвесь падлесак, і ўсе гэтыя ямы, якія былі там, яны былі зараўняныя фактычна пасля вайны, пасля 1945 года, бо да 1941 года там расстрэльвалі.

- Як і ў Курапатах?

- Як і ў Курапатах, туды вазілі на расстрэл таксама. Пасля вайны ўжо, але ўжо ў гэтай частцы, у гэтай што бліжэй сюды да паўночнага ўсходу. Тут ужо быў гэты парк, танцпляцоўкі зрабілі, сцежкі зрабілі. А там яшчэ былі гэтыя ямы ў тым лесе.

Потым, калі гэта ўсё зраўнялі акуратненька, я там дзясяткі разоў хадзіў, немагчыма нічога, ну няма ніякіх слядоў. Настолькі гэта зраўняна, я думаю навезена зямлі, там укатана, але прыблізна мы ўяўлялі дзе гэта было, і мы там паставілі крыж, рабілі там мітынгі.

Я думаю тэхніка будзе развівацца і паступова можна будзе знайсці гэта без раскопак, што там ёсць. Вось там вельмі шмат забітых людзей, вельмі шмат пахавана, і людзі проста не ведаюць, ходзяць там з сабакамі, з дзецьмі. Гэта другія такія па велічыні Курапаты.

Зянон Пазьняк не выключае, што менавіта ў парку Чалюскінцаў, а зусім не ў Курапатах, могуць ляжаць забітыя НКВДыстамі польскія афіцэры. На думку навукоўца, расейскі бок праз сваю агентуру ў Беларусі актыўна спрабуе накіраваць пошукі не ў тым кірунку. Усяго Зянон Пазьняк налічыў вакол Менска 6 мейсцаў, дзе за савецкім часам адбываліся масавыя расстрэлы.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]