Самым беларускамоўным горадам аказаўся Клецк.
«Наша Ніва» прааналізавала поўныя вынікі папярэдняга перапісу насельніцтва Беларусі і склала своеасаблівы «рэйтынг беларускамоўнасці».
Колькі жыхароў у тым ці горадзе заявілі перапісчыкам, што размаўляюць дома па-беларуску? Самым беларускамоўным горадам Беларусі аказаўся Клецк.
№ Горад %
1 Клецк 75,22%
2 Валожын 65,38%
3 Глыбокае 65,34%
4 Мядзел 64,93%
5 Капыль 64,76%
6 Іўе 64,29%
7 Ляхавічы 60,86%
8 Докшыцы 59,67%
9 Тураў 57,3%
10 Дзятлава 53,7%
№ Мястэчка Раён %
1 Любча Навагрудскі раён 84,62%
2 Юрацішкі Іўеўскі раён 84,21%
3 Варапаева Пастаўскі раён 80,47%
4 Івянец Валожынскі раён 77,62%
5 Падсвілле Глыбоцкі раён 77%
6 Крывічы Мядзельскі раён 75,35%
7 Бобр Крупскі раён 73,26%
8 Шаркаўшчына 72,96%
9 Свір Мядзельскі раён 72,7%
10 Халопенічы Крупскі раён 71,71%