Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Родны край» Brutto стаў песняй году - 2016

27.05.2016 культура

У Менску вызначылі пераможцаў Rock Profi 2016.

Увечары 26 траўня ў менскім клюбе ili прайшла цырымонія ўручэньня чацьвёртай беларускай прафэсійнай музычнай прэміі Rock Profi. У цемры невялікага падвалу сабраліся паўсотні прыхільнікаў гуртоў і журналістаў, перад імі выступілі гурты Intelligency, True Litwin Beat, Unhuman Remains, Slowner і «Сестричкин луч», перадае «Радыё Свабода».

Ад іншых прэміяў Rock Profi адрозьніваецца тым, што пераможцаў абіраюць самі музыкі, пры чым тыя, хто выдаў хоць нешта за апошнія тры гады. Сёлета журы сабралася рэкордна вялікае — 66 чалавек. Прэмія выдаецца гуртам, якія граюць рок, інды і альтэрнатыўную музыку, за запісы і выступы ў мінулым, 2015 годзе. Арганізатарамі прэміі выступілі Павал Юрцэвіч са студыі «Осмас» і Дзьмітры Бескаравайны з парталу Experty.by. Арганізатары абяцаюць максымальную празрыстасьць галасаваньня экспэртаў — на наступны пасьля прэміі дзень яны выкладуць у сацсеткі ўсе галасы журы.

Дэбютам году спэцыялісты назвалі менскі пост-панк-гурт Super Besse, які ўжо пасьпеў «засьвяціцца» ў Маскве. Яны атрымалі ўзнагароду з рук пераможцаў у гэтай намінацыі ў мінулым годзе — TonqiXod.

Super Besse

Прыз за найлепшы запіс атрымаў гукарэжысэр Аляксандар Геліх за альбом «Музыка — всё!» гурту «Серебряная свадьба».

Аляксандар Геліх

Ганаровую статуэтку за ўнёсак у беларускую музыку атрымала этна-трыё «Троіца». Папярэднія ўладальнікі такіх статуэтак — «Ляпіс Трубяцкі», «Крама» і N.R.M.

«Троіца»

Песьняй году стала «Родны край» гурту Brutto. Яе аўтары не змаглі наведаць цырымонію, ды й выступаць камандзе Сяргея Міхалка ў Беларусі пакуль не выпадала (аднойчы ім перашкодзіў нават этыленгліколь). У іншых намінацыях пераможцу называў пераможца адпаведнай намінацыі мінулай прэміі, ды на мінулай прэміі перамог гурт «Ляпіс Трубяцкі» зь песьняй «Воины света». Таму пераможцу назваў беларускі музыка Сяргей Пукст — які і забраў узнагароду, каб, магчыма, перадаць яе пераможцам.

І адразу дзьве прэміі атрымаў гурт Re1ikt: адну за альбом «Лекавыя травы» як альбом году, другую — як артыст году. Першую статуэтку яны атрымалі з рук Лявона Вольскага, які летась перамог з альбомам «Грамадазнаўства», другую — ад ранейшага ляўрэата прэміі за ўнёсак у беларускую музыку Ігара Варашкевіча.

Re1ikt
Последние новости:
Путин умер 24.11.2024 Путин умер
Популярные:
Путин лжет 23.11.2024 Путин лжет
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]