Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Ноч вышыванкі» адбылася ў Пружанах

28.05.2016 культура

У сядзібе-музэі «Пружанскі палацык» адбылася «Ноч вышыванкі» — імпрэза ў нацыянальным калярыце.

Прысутныя, а гэта некалькі дзясяткаў гасьцей ня толькі з Пружанаў, але і зь Берасьця, Кобрына, Бярозы і нават з Польшчы, бліжэй пазнаёміліся зь беларускай народнай культурай, паслухалі выступы фольк-гуртоў, танчылі ды забаўляліся, передае Радыё Свабода.

Многія наведнікі «Ночы вышыванкі» былі апранутыя ў вопратку з нацыянальным арнамэнтам. Хто такой ня меў — замаўлялі вышымайкі ў майстра Пружанскага дому рамёстваў, які наносіў арнамэнт на цішоткі проста на вачах замоўцы. Працавала этна-кавярня, выстава беларускіх кніг, мастацкая выстава.

На выставе майстроў Пружанскага дому рамёстваў

Народны майстар Марыя Кулецкая малявала ўсім жадаючым этна-аквагрым на твары або на руках.

Дырэктар музэю «Пружанскі палацык» Юрый Зялевіч кажа:

«Наша мерапрыемства праходзіць у межах міжнароднай акцыі “Ноч музэяў” у этна-стылі, нацыянальных традыцыях. Гэта першая нашая спроба правесьці “Ноч вышыванкі”. Здаецца, імпрэза адбылася, і калі будзе добры розгалас, то мы будзем разьвіваць яе і ладзіць яшчэ.

Галоўнае было падкрэсьліць наш нацыянальны калярыт, паказаць, што ў нас ёсьць нацыянальная сьвядомасьць. І, сапраўды, сёньня шмат людзей прыйшлі сюды ў вышыванках, вышымайках. Гэта добры знак».

Напрыканцы вечарыны пружанскі экстрым-гурт «Gaudete» зладзіў вогненнае шоў.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]