Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Віцебску малююць Малевіча. Быкава — не дазволілі

30.05.2016 общество

Дуэт віцебскіх мастакоў StreetSkills малюе партрэт заснавальніка супрэматызму, аўтара знакамітага «Чорнага квадрата».

Малюе на пабудовах гаражнага комплексу за будучым Музэем віцебскай мастацкай вучэльні.

Менавіта ў бок будучага музэя — а ў гэтым будынку якраз і знаходзілася мастацкая вучэльня — паказвае галоўны пэрсанаж малюнка, мастак Казімір Малевіч. Частку вуліцы імя газэты «Праўда» сёлета перайменавалі ў гонар кіраўніка мастацкай вучэльні Марка Шагала, паведамляе Радыё Свабода.

Фотa: svaboda.org

Аднак з гэтай вуліцы калегу сусьветна вядомага мастака не ўбачыш: графіці відаць хіба толькі з вуліцы Калініна, і тое — калі добра ведаць, што яно там ёсьць...

Творчая група StreetSkills нядаўна абвясьціла, што зьбіраецца ўвасобіць праект «Ведай нашых», каб пакінуць мастацкія ўвасабленьні вядомых асобаў у розных беларускіх, а таксама расейскіх гарадах. Прыкладам, у Санкт-Пецярбургу мастакі Глеб Каштанаў і Ян Кузьмін нядаўна намалявалі партрэт актора Міхаіла Баярскага. А ў Віцебску хлопцы хацелі намаляваць партрэт Васіля Быкава, аднак не атрымалі на гэта дазволу.

Фотa: svaboda.org

Для многіх гараджанаў зьяўляецца спрэчным пытаньне, наколькі этычна ўвасабляць вобраз славутага беларускага пісьменьніка на сьценцы гаража або трансфарматарнай будкі, як гэта робяць мастакі-графітысты. Ёсьць тыя, хто катэгарычна супраць, але таксама шмат і тых, хто лічыць, што памяць пра Васіля Быкава каштоўная сама па сабе, а таму мае права на існаваньне ў любой мастацкай форме.

Фотa: svaboda.org

Прыкладам, многія гараджане і госьці абласнога цэнтру ў захапленьні ад партрэту Марка Шагала, які зьявіўся ў Віцебску летась, і аўтарамі якога таксама зьяўляюцца хлопцы з StreetSkills.

Фотa: svaboda.org

Што да выяваў Казіміра Малевіча, то гэта ўжо другі малюнак, зроблены ў ягоны гонар. І знаходзіцца ён таксама ў «знакавым» месцы — непадалёк ад праезду імя Марка Шагала ў мікрараёне «Білева», у частцы катэджавай забудовы.

Фотa: svaboda.org
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]