Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Фотофакт: По всему миру появляются надписи «Жыве Беларусь!»

31.05.2016 общество

Стартовала международная акция «Дзе Жыве Беларусь?».

С хештегом #жывебеларусь в социальных сетях появляются фотоснимки с национальным белорусским призывом в разных частях мира, пишет Арт Сядзіба.

Ці завылі ваўкі, ці заенчыў віхор,
Ці запеў салавей, ці загагала гусь, –
Я тут бачу свой край, поле, рэчку і бор,
Сваю матку зямлю – Беларусь.

Хоць гарыста яна, камяніста яна,
Вераб’ю па калена, што сею, расьце,
Дый люблю ж яе, шкода хаткі, гумна:
О, такіх няма, мусіць, нідзе!

З саламянай страхой мая хатка, гумно;
Непачэсна, што праўда, віднеюць яны,
Дый на іх-жа сваёй клаў рукой бервяно
І зямлю раўнаваў пад званы!

З саламянай страхой мая хатка, тачок!
Многа чутак наводзяць і дум на душу;
Я ў сне бачу іх, помню кожны разок,
І ў сэрцы, як веру, нашу.

Хатка сьведкай была, як пазнаў Божы сьвет,
З хаткі бегаў да школы вучыцца чытаць;
Пры лучыне не раз гаварыў казкі дзед;
У двор з хаткі хадзіў зарабляць.

У тачок збожжа, сена я клаў кожны год;
У ім першы раз Зосі, сказаў, што люблю…
У ім з дзеткамі посьле зьбіраў умалот,
І цяпер пры ім лазьню таплю.

А хоць гора зазнаў, зьнікла доля навек,
Зося парыць зямлю, у сьвет дзеці пайшлі, –
Тут-жа неяк прывык да ўсяго чалавек,
Прырос неяк, як корч да зямлі!..

Тут усякая рэч, як гаворыць з табой:
І крывая бярозка, і сталетні дуб,
Сьнег халоднай зімой, траўка летняй парой,
І асьвер, і абцінены зруб…

А бурлівы ручай і зялёненькі сад! –
Хоць, брат, сэрца аддай і душу хоць аддай!..
Сам садочак садзіў гадкоў дваццаць назад
А цяпер-жа вялікі, як гай!

З садам гэтым я зжыўся , як з хаткай сваёй;
Знаю, колькі з яго маю яблык і сьліў;
Ночак шмат скаратаў у ім з Зосяй даўней,
Шмат чаго ў ім я перасьніў!

Ой, бывала, як сонейка блісьне вясной,
То-ж-то, рай, далібог! – захліпаецца дух, –
Як на ўсе на лады, на садоук увесь той
Засьвяргоча рой птушак-пяюх!

Тут кукуе зязюля, ці шмат пражыву;
Там чырыкае шпак, там пяе салавей;
Тут крычаць вераб’і і клююць крапіву;
А на ўсё на сонца грэе цяплей і цяплей!..

Цяпер глянь, браце, вокам на поле, на луг,
На сівец-сенажаць, на вузкія шнуры,
Дзе сьвістала каса, барабаніў дзе плуг,
Дзе з зары працаваў да зары:

Тут даўгі-даўгі шнур зелянее з аўсом;
Бліжэй гоні адны, на іх – бульба у шар;
А там далей даўгі шнур віднее з жытцом;
А там голы, як бубен, папар.

Пасяродку аўса галавісты вянок
Зелянее, інакш адбівае сабой;
Там вусаты ячмень, а там далей на бок
Ад ячменю – дзірванчык з лазой.

Ды і што гаварыць! – дзе я толькі гляджу,
Бачу родненькі край, сваю матку зямлю;
Тут і людзі… ат… што! аб іх посьле скажу…
Долі іх надта-ж я не люблю!

А вот як не любіць гэта поле і бор,
І зялёны садок, і крыклівую гусь!..
А што часам тут страшна заечна віхор, –
Гэта енк, гэта крык, што ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]