Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Гродне паставілі помнік княскай шахматнай ладдзі

03.06.2016 общество

Помнік з’явіўся на беразе Нёмана пад Замкавай гарой і будзе ўрачыста адкрыты 5 чэрвеня.

У Гродне паставілі скульптуру княскай шахматнай ладдзі. Помнік з’явіўся на беразе Нёмана пад Замкавай гарой і будзе ўрачыста адкрыты 5 чэрвеня падчас ХІ фестывалю нацыянальных культур.

Як паведамляе «Радыё Свабода», помнік зрабіў скульптар Уладзімір Панцялееў, а сама ідэя скульптуры належыць Сяргею Калядзе, намесьніку старшыні рэспубліканскага турысцка-спартыўнага саюзу. Яго зацікавіла гісторыя шахматнай фігуркі, якая знаходзілася ў музейнай экспазіцыі ў Старым замку. Яе скралі некалькі гадоў таму, але пасля вярнулі. З таго часу фігурку не выстаўляюць, але ж было вырашана ўвекавечыць яе ў выглядзе помніка.

Шахматная ладдзя была знойдзеная на Замкавай гары ў 1930-х гадах гісторыкам Юзафам Ядкоўскім. Другую такую ладдзю знайшлі ў Ваўкавыску, таксама на гары. Напэўна яна была сярод шахматных фігурак князя. На той час такія шахматы маглі дорага каштаваць.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]