Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Актывiст: Тавары павінны маркіравацца беларускай мовай

05.06.2016 общество
Актывiст: Тавары павінны маркіравацца беларускай мовай

«Беларускае таварыства абароны спажыўцоў» пагадзілася з тым, што гэтую норму трэба замацаваць заканадаўча.

«Беларускія тавары абавязкова павінны маркіравацца беларускай мовай, гэта трэба замацаваць заканадаўча», – заявіў «Радыё Рацыя» каардынатар грамадскай кампаніі «Справаводства па-беларуску» Ігар Случак.

Гэта паспрыяе ўмацаванню дзяржаўнага прэстыжу Беларусі, а таксама выкананню канстытуцыйных правоў перад беларускамоўным насельніцтвам.

Ігар Случак з дапамогай адпаведных лістоў заклікаў падтрымаць ініцыятыву шматлікія таварыствы, якія абараняюць правы спажыўцоў:

- Прыйшло некалькі адказаў з рэгіянальных спажывецкіх таварыстваў, якія падтрымліваюць змены Закону аб абароне правоў спажыўцоў, паводле якіх інфармацыя пра тавары павінна быць на дзвюх дзяржаўных мовах. Таксама прыйшоў даволі добры адказ з офіса «Беларускага таварыства абароны спажыўцоў», што сапраўды такія змены патрэбныя.

Згодна патрабаванням Мытнага саюза, тавары абавязкова павінны маркіравацца па-расейску. Многія беларускія вытворцы абмяжоўваюцца толькі расейскамоўнай маркіроўкай, ігнаруючы другую дзяржаўную мову.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]