Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Віцебску на вуліцы Шагала з’явіліся беларускамоўныя шыльды

14.06.2016 общество

Частку вуліцы «Праўды» перайменавалі ў гонар знакамітага мастака яшчэ ў сакавіку.

Аднак шыльды памянялі толькі цяпер, прычым яны сталі беларускамоўныя, перадае «Радыё Свабода».

Фота: svaboda.org

Бліжэйшымі днямі дамы на невялікай вуліцы, якая ідзе ад цэнтральнай, імя Леніна, да ўзьбярэжнай, імя Калініна, упрыгожаць ня толькі новыя шыльды з прозьвішчам Шагала. Сьцены пяці будынкаў вырашылі размаляваць, і на адным ужо зьявіўся эскіз працы Казіміра Малевіча. Дарэчы, для размалёўкі фасадаў запрашаюць валянтэраў, а таму ў якасьці вулічнага мастака сябе можа паспрабаваць нават аматар-пачатковец.

Фота: svaboda.org

Што яшчэ да Малевіча, то ў дварах за будынкам былой мастацкай вучэльні дуэт віцебскіх мастакоў StreetSkills намаляваў ягоны партрэт. Выява зьявілася на пабудовах гаражнага комплексу, і Казімір Малевіч паказвае якраз у бок колішняй навучальнай установы, створанай з ініцыятывы Марка Шагала.

Фота: svaboda.org

Гэты будынак неўзабаве стане Музэем віцебскай мастацкай вучэльні. Ён месьціцца на вуліцы Шагала, і 24 чэрвеня а 16-й гадзіне на ім будзе адчынена шыльда ў гонар мастака: Шагал выкладаў у тут да 1920 году. А пасьля, да 17.30, на новай вуліцы анансавана тэатралізаванае шоў і флэшмоб, прысьвечаныя Марку Шагалу і Казіміру Малевічу.

Фота: svaboda.org
Фота: svaboda.org
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]