Падчас адпачынку ад заняткаў «Мова нанова» выпусьціла чарговае матывацыйнае відэа пра беларускую мову.
У новым роліку шматразовы чэмпіён сьвету па муай-тай Віталь Гуркоў вучыць наведнікаў і мове, і баявым прыёмам.
«Віталь — гэта прыклад Караткевічавага непераможнага беларуса, — расказаў Радыё Свабода Глеб Лабадзенка, заснавальнік курсаў. — Ня нейкага мужыка з каўтуном у валасах, а чалавека, на якога можна раўняцца. Моцны, разумны, непераможны. Гэта ж клясны прыклад, да таго ж яшчэ беларускамоўны».