Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Re1ikt выступіць на плошчы Свабоды ў Мінску

05.08.2016 культура
Re1ikt выступіць на плошчы Свабоды ў Мінску

У межах канцэрту «Засьпявай 3.0» таксама возьмуць удзел фіналісты конкурсу Ян Жанчак, Яўген Цярэнцьеў і гурт Teleport ды гурт U.G.Oslavia.

Сёлета ўвесну Vuraj і Re1ikt прэзэнтавалі сумесны самотнік «Вылэтай, пэрэпылко» — рок-вэрсію палескага народнага сьпеву. А цяпер пайшлі яшчэ далей — падрыхтавалі цэлую праграму, у якой перапляліся розныя музычныя стылі, народныя і аўтарскія сьпевы.

«Так склалася, што наш вакаліст Уладзімер Казлоў ня зможа ўзяць удзел у канцэрце, таму мы вырашылі запрасіць Сержука, які выканае песьні Re1ikt па-свойму. Выступ будзе ўнікальны, бо ў такім выглядзе можа і не паўтарыцца», — кажа лідэр і бубнач Re1ikt Аляксандар Дземідзенка, піша tuzin.fm.

Лідэр гурта Vuraj і вядоўца «Сьпеўнага Сходу» Сяржук Доўгушаў да гэтага выходзіў у якасьці франтмэна Re1ikt чатыры гады таму дзеля выступу на «Halfway Festival» у Беластоку і фэсьце «Наш Грунвальд».

«Мне цікавы досьвед супрацы з рок-камандай, бо гэты стыль вельмі паважаю, а з гуртом Re1ikt у нас супадаюць погляды на музыку, таму з задавальненьнем выступлю разам зь імі», — кажа Сяржук Доўгушаў.

Выступ Re1ikt заплянаваны ў межах канцэрту «Засьпявай 3.0» 5 жніўня ў дворыку на плошчы Свабоды, 4. У ім таксама возьмуць удзел фіналісты конкурсу Ян Жанчак, Яўген Цярэнцьеў і гурт Teleport ды гурт U.G.Oslavia.

Квіткі папярэдне можна набыць на Bezkasira.by і ў краме «Беларуская прастора» (пр-т Незалежнасьці, 58, ГЦ «Маскоўска-Венскі», другі паверх, павільён 205). Колькасьць месцаў абмежаваная.

Выступ Сяргея Доўгушава ў складзе Re1ikt на «Halfway Festival-2012»:

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]