Прэзентацыя багаслужбовага выдання «Псалтыра» адбудзецца 6 жніўня ў грэка-каталіцкім храме святой Параскевы Полацкай.
– Аб’ява ў інтэрнэце ёсць. Асаблівых запрашэнняў не рабілі. Будзе на пачатку служба. Прыйдуць нашыя парафіяне. Калі ёсць жадаючыя, няхай прыходзяць. «Псалтыр» нядаўна выдадзены, раней ён не выдаваўся. Былі іншыя выданні. Ведаю, што будзе на прэзентацыі архімандрыт Сяргей Гаек, – паведаміў «Радыё Рацыя» адзін з арганізатараў прэзентацыі Мікола Шарах.
Дзень прэзентацыі выбраны не выпадкова. Першую друкаваную кнігу беларусы атрымалі 6 жніўня 1517 года. Пераклад на старабеларускую мову біблійнай кнігі «Псалтыр» быў здзейснены і надрукаваны Францыскам Скарынам у Празе. У полацкай прэзентацыі возме ўдзел спявак Арцём Сітнікаў, які выканае псалмы і духоўныя песні. Пачатак а 18-й гадзіне.
Айцец Аляксандр Надсан памёр 15 красавіка 2015 года на 89–м годзе жыцця. З пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя ён доўгі час заставаўся адзіным беларускім грэка-каталіцкім святаром у беларускай каталіцкай місіі ў Вялікай Брытаніі.