Ларыса Геніюш нарадзілася 9 жніўня 1910 года ў фальварку Жлобаўцы, Ваўкавыскага раёна, Гродзенскай вобласці ў шматдзетнай сям'і.
Яна пражыла пакутлівае жыццё: расстрэл бацькі, высылку сям’і ў Казахстан, 8 гадоў лагераў і цкаванне ў савецкай Беларусі.
Ларыса Геніюш нарадзілася 9 жніўня 1910 года ў фальварку Жлобаўцы, Ваўкавыскага раёна, Гродзенскай вобласці ў шматдзетнай сям'і.
Большасць твораў Ларысы Геніюш былі выдадзеныя пасля яе смерці. І нават пасля смерці, ужо ў «незалежнай» Беларусі, яе імя і творчасць знаходзяцца пад негалоснай забаронай.
У 90-ых гадах яе паэзія была ў школьнай праграме па беларускай літаратуры, але праз пару гадоў яе творы зніклі са школьных падручнікаў. Нягледзячы на шматлікія просьбы грамадзкасці, Ларыса Геніюш да гэтага часу не рэабілітаваная.
Памерла Ларыса Антонаўна як грамадзянка Чэхаславакіі, так і не прыняўшы савецкага грамадзянства.
Сёння ў Каложскай царкве ў Горадні адбудзецца малебен у гонар Геніюш, а таксама пройдзе круглы стол ў бібліятэцы яе імя ў праваслаўным цэнтры.