Сэрыя цішотак называецца «Край вольных, край дужых».
У інтэрнэт-краме symbal.by зьявіліся цішоткі са стылізаванымі выявамі бусла і зубра на фоне традыцыйнага беларускага арнамэнту, перадае «Радыё Свабода».
Сэрыя, у якой ёсьць і мужчынскія, і жаночыя мадэлі, называецца «Край вольных, край дужых».
Дызайн распрацаваў графіціст і мастак Максім Пякарскі.
«Сымбалі Беларусі — гэта ня толькі бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня». Яна мае яшчэ прыродныя сымбалі — птушку бусла і зьвера зубра. У задуме гэтых малюнкаў — паказаць, што Беларусь — гэта, па-першае, край буслоў, а значыць, край вольных, а па-другое, край дужых, такіх, як зубры. Гэтыя жывёлы — нашыя спрадвечныя сымбалі», — сказаў дырэктар symbal.by Павал Белавус.