Грамадскі і палітычны дзеяч узначальваў Раду БНР з 1947 па 1970 год.
16 жніўня 1903 года ў вёсцы Сычавічы цяперашняга Маладзечанскага раёну нарадзіўся беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, публіцыст, інжынер Мікола Абрамчык.
Скончыў Радашковіцкую беларускую гімназію, пасля працягваў адукацыю ў Празе, вучыўся ў сельскагаспадарчай акадэміі, быў дзеячом Аб'яднання беларускіх студэнцкіх арганізацый.
Удзельнічаў у паваенным антыкамуністычным руху, аўтар брашуры «I accuse Kremlin of Genocide of My Nation» (Я абвінавачваю Крэмль у генацыдзе майго народа). У 1950—1960-я быў прэзідэнтам Лігі за вызваленне народаў СССР (League for the Liberation of the Peoples of the USSR (Paris Bloc)).
Пахаваны ў Парыжы на могілках Пер-Лашэз. З-за таго што на магільнай пліце не было надпісу, а магіла значны час не даглядался, месца пахавання Абрамчыка было згублена, але намаганнямі сяброў супольнасці «Беларуская нацыянальная памяць» магіла была адшукана ў 2008 годзе.