У Полацку пройдзе беларускае свята для вучняў і іх бацькоў
Свята «З вышыванкай да Дня ведаў!» адбудзецца сёння ў беларускамоўным рэстаране «Росквіт». Уваход вольны.
У праграме:
12.00 — 19.00 — выстава рэчаў да школы, вопраткі і сувеніраў ад беларускіх дызайнераў і рамеснікаў
13.00 — паказ беларускай вопраткі
14.00 — дэгустацыя страў беларускай кухні
15.00 — конкурс беларускіх малюнкаў
17.00 — беларуская дыктоўка
18.00 — канцэрт беларускіх музыкаў, з удзелам Ігара Палынскага (гурт Sumarok) і Стася Сілкі.
Беларускамоўны рэстаран «Росквіт» адкрыўся нядаўна ў адным з будынкаў на чыгуначнам вакзале ў Полацку. Пакаштаваць тут можна стравы беларускай і еўрапейскай кухні. Меню аформлена па-беларуску, па-руску і па-англійску.
Афіцыянты карыстаюцца той мовай, на якой зручна размаўляць наведвальнікам, у тым ліку і англійскай. Рэстаран ужо паспеў стаць у Полацку моднай культурнай пляцоўкай: тут праходзяць канцэрты, сустрэчы, лекцыі, розныя творчыя акцыі, піша tut.by.