Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Прадстаўнік БГК правёў урок роднай мовы для школьнікаў

02.09.2016 общество

Брэсцкi гандбольны клуб iмя А.П. Мяшкова падтрымаў адукацыйны праект для школьнікаў «Чытаем па-беларуску з velcom».

Прадстаўнiк адмiнiстрацыi БГК Iван Караiчаў разам з беларускім пісьменнікам Уладзiмiрам Лiпскiм i прадстаўнiкамi кампанii velcom правялi ў першы дзень восенi займальны ўрок роднай мовы для школьнікаў другiх-трэцiх класаў гiмназii №3 Брэста, паведамляе афіцыйны сайт БГК.

«Гандбольны флагман краіны БГК імя Мяшкова надае нямала ўвагі папулярызацыі беларускай мовы, - сказаў у сваiм звароце да школьнiкаў Iван Караiчаў. - Шэраг нашых кампаній па сацыяльнай рэкламе праводзяцца менавiта на беларускай мове. Так што мы з задавальненнем адгукнуліся на ініцыятыву «Чытаем па-беларуску з velcom», якая прыцягвае дадатковую ўвагу да беларускай мовы і культурнай спадчыны.

БГК ім. Мяшкова - самы папулярны клуб Брэстчыны па колькасці падпісчыкаў у сацыяльных сетках. I мы абавязкова распаўсюдзім інфармацыю аб праекце сярод нашых заўзятараў. Ўпэўненыя, што такія праекты здольныя падняць цікавасць да вывучэння беларускай мовы».

Школьнікам было прапанавана перакласцi з расейскай мовы на беларускую некаторыя словы гандбольнай лексікі. Вынік уразіў. Напрыклад, слова «вратарь» вучнi переклалi практычна у адзiн голас: «брамнiк» - выгукнуў зал. А некаторыя голасы яшчэ і ўдакладнілі – «Віталь Чарапенька!»

Ініцыятарам праекта выступіла кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Беларусі. У агульнай колькасці 150 школ і больш за 15 000 вучняў па ўсёй Беларусі прымуць удзел у сацыяльнай адукацыйнай ініцыятыве «Чытаем па-беларуску з velcom».

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]