Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

12 верасня - Кастрычніцкая плошча

08.09.2016 политика
12 верасня - Кастрычніцкая плошча

Свабодныя, справядлівыя выбары краіне проста жыццёва неабходныя. Трэба вярнуць уладу народу.

6 верасня ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне на так званых парламенцкіх «выбарах», чарговую імітацыю якіх улада спрабуе выдаць за «волевыяўленне народа».

Яшчэ да пачатку выбарчай кампаніі, у падрыхтоўцы і правядзенні якой беларускімі ўладамі былі адхіленыя практычна ўсе рэкамендацыі БДІПЧ/АБСЕ, стала відавочна, што сапраўдных выбараў праводзіць рэжым не збіраецца. Між тым свабодныя, справядлівыя выбары краіне проста жыццёва неабходныя. Толькі сапраўдны парламент, сфармаваны праз сапраўдныя выбары, здольны прыняць законы, якія дадуць магчымасць правесці палітычныя і эканамічныя рэформы, акрэсліць перспектывы дэмакратычнага развіцця Беларусі.

Сярод усіх чыннікаў, якія пагражаюць нашай дзяржаўнасці і незалежнасці, найпершы і найнебяспечны - узурпацыя ўлады. Гістарычны досвед сведчыць: дыктатура, аўтарытарызм непазбежна прыводзяць да нацыянальнай паразы. Каб гэтага пазбегнуць, захавацца як нацыі і дзяржаве, трэба вярнуць уладу народу.

Рада руху «За дзяржаўнасць і незалежнасць!» заклікае сваіх актывістаў, прыхільнікаў руху, усіх, хто ўсведамляе сваю асабістую, грамадзянскую адказнасць за захаванне дзяржаўнасці і незалежнасці Беларусі, на мірную акцыю з патрабаваннем свабодных, справядлівых, сапраўдных выбараў!

Права на выяўленне нашай грамадзянскай пазіцыі гарантаванае Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. Беларускія ўлады аб правядзенні акцыі ўведамленыя.

Усе - на Кастрычніцкую плошчу Мінска 12 верасня а 18.00.

Жыве Беларусь!

Уладзiмiр Някляеў, рух «За дзяржаўнасць і незалежнасць!»

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]